У Варшаве невядомыя ўварваліся ў кватэру дырэктаркі “Белсату”

Варшаўскую кватэру дырэктаркі тэлеканала “Белсат” Агнешкі Рамашэўскай абрабавалі невядомыя. Аднак самыя каштоўныя рэчы засталіся на месцы. Паліцыя і Рамашэўская дапускаюць, што здарэнне магло адбыцца "на замову беларускіх спецслужбаў". Як паведамляе “Белсат”, злачынцы прафесійна адмычкамі адчынілі дзверы кватэры. Яны скралі найменш вартасныя рэчы, разаслалі на кухні кашулю з надпісам “Небяспека: журналіст на працы”, учынілі беспарадак ва ўсіх пакоях і сыйшлі. Адбіткаў пальцаў паліцыя не знайшла.

“Гэта вельмі непрыемнае пачуццё, бо табе нібы кажуць: “Бачым цябе, назіраем за табою, можам увайсці ў тваю кватэру”. Магчыма, разлічвалі на эфект запалохвання”,
— кажа спадарыня Рамашэўская. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі