У Варшаве праходзіць святочны Марш да Дня Волі

Да ўдзельнікаў акцыі звярнулася Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё
Да ўдзельнікаў акцыі звярнулася Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

У Варшаве ў гэтыя хвіліны праходзіць вялікая акцыя, прымеркаваная да Дня Волі — гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Свята было ўчора, але Марш вырашылі правесці сёння. Ён праходзіць пад лозунгам "Беларусы салідарныя з Украінай".

"Мы яшчэ раз гучна заявім, што беларусы супраць вайны ва Украіне. Яшчэ раз заявім: Лукашэнка і Пуцін — дыктатары, якіх не падтрымлівае беларускі народ!",— казалі напярэдадні арганізатары.

Дэманстранты сабраліся а 14-тай гадзіне па мясцовым часе (16 гадзін па Мінску) каля Беларускага моладзевага хаба на плошчы Канстытуцыі. Адбыўся мітынг, на якім выступілі лідары дэмакратычнага руху Павел Латушка і Святлана Ціханоўская. Падчас выступу Ціханоўскай некалькі чалавек паспрабавалі зладзіць правакацыю — пачалі крычаць "Ганьба!". Але іншыя ўдзельнікі адказалі ім скандаванне "Жыве Беларусь!".

Святлана адрэагавала на інцыдэнт стрымана, сказала, што абдымае кожнага, хто прыйшоў на Марш да Дня Волі. Нават тых, хто крычаў "Ганьба!". Пасля мітынгу пачалося шэсце.

Еўрарадыё вядзе стрым з мерапрыемства.

В Варшаве проходит праздничный Марш ко Дню Воли
В Варшаве проходит праздничный Марш ко Дню Воли
На мітынгу выступіла кіраўніца Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё
В Варшаве проходит праздничный Марш ко Дню Воли
В Варшаве проходит праздничный Марш ко Дню Воли

Еўрарадыё вядзе стрым з мерапрыемства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі