У Варшаве прэзентуюць фільм аб беларускім антысавецкім супраціве
27 студзеня ў клубе Медыкаў у Варшаве адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма "Беларускае антысавецкае супраціўленне 1944—1957 гадоў".
Здымкі карціны праходзілі на тэрыторыі Беласточчыны, дзе аказаліся прымальнымі дэкарацыі для спробы рэканструкцыі падзей 40-х — 50-х гадоў мінулага стагоддзя.
На думку аднаго з ініцыятараў стварэння фільма, Антона Цялежнікава, карціна пралівае святло на малавядомыя факты беларускай гісторыі, якія дзяржаўная прапаганда спрабуе ўтаіць ад шырокай агалоскі.
БелаПАН