У Варшаве сабралі Грунвальдскую бітву з канструктара Лега (фота)
Пластмасавыя Вітаўт і Ягайла змагаюцца з крыжакамі на полі ў 9 квадратных метраў. Lego не перастае здзіўляць. З яго можна зрабіць практычна ўсё. Гэтым разам часткі канструктара выкарысталі для гістарычнай рэканструкцыі.
У Тэхнічным музеі Варшавы адкрылася экспазіцыя, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Гэта першая падобная выстава ў Польшчы.
Поле бітвы, на якім польска-беларуска-украінска-татарскае войска змагалася з Тэўтонскім ордэнам, цалкам зробленае з канструктара. Яно займае 9 квадратных метраў. Пры стварэнні экспазіцыі, арганізатары кіраваліся прынцыпам "вучыць гуляючы". Дзясяткі рыцараў на конях, пешыя ваяры, фурманкі ды вайсковыя лагеры выклікаюць цікавасць не толькі ў дзяцей.
Фота: Даша Форман