У Варшаве затрымалі 300 чалавек, 50 параненыя (відэа)

Сутыкненні адбыліся ў Варшаве 11 лістапада. Там прайшоў марш у гонар Дня незалежнасці Польшы. Акцыя, у якой удзельнічалі тысячы людзей, спачатку была мірнай. Але пасля група маладых людзей у масках (прадстаўнікі ўльтраправых арганізацый) справакавала сутыкненне з паліцыяй — кідалі ў праваахоўнікаў камяні, петарды. Апошняя выкарыстала вадамёты.

Былі арыштаваныя 300 чалавек, 50 (палова з гэтай лічбы — паліцэйскія) атрымалі раненні.

Фота — ЕРА, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі