У Венесуэле забілі перакладчыка з Беларусі

24 лістапада ў Венесуэле забіты беларус, які працаваў у гомельскім аддзяленні РУП "ВА Беларуснафта". Як паведамляе Odsgomel.org, 30-гадовы мужчына адмовіўся аддаваць венесуэльцам свой ноўтбук, за што яго і застрэлілі. Інфармацыйны аддзел "Беларуснафты" пацвердзіў гэты трагічны факт. Мужчына працаваў перакладчыкам па кантракце ў групе беларускіх нафтавікоў. Гэтая група на працягу двух гадоў супрацоўнічае з Венесуэлай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі