У Венгрыі забароняць крамам працу па нядзелях
Гаворка ідзе пра буйныя супермаркеты.
Парламент Венгрыі прагаласаваў за забарону працы буйных супермаркетаў у краіне па нядзелях, нягледзячы на пратэсты рытэйлераў.
Прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан лічыць, што дзякуючы такой забароне жыхары краіны будуць па нядзелях адпачываць з сям'ёй, а не бегаць па крамах, інфармуе ВВС. Паводле статыстыкі, кожны пяты жыхар Венгрыі праводзіць нядзелю ў паходах па крамах.
Рашэнне ўладаў выклікала пратэст у грамадстве. Прадстаўнікі гандлёвых сетак заявілі, што такое абмежаванне пазбавіць працы каля 20 тысяч чалавек.
Фота — retaildesignblog.net