У верасні можа адбыцца рэферэндум па далучэнні "ЛНР" і "ДНР" да Расіі
Ужо ў верасні можа адбыцца рэферэндум па далучэнні "ЛНР" і "ДНР" да Расіі. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў прадстаўнік так званай "ДНР" Аляксандр Кофман.
Раней агенцтва Блумберг са спасылкай на ўласныя крыніцы сцвярджала, што такія ж рэферэндумы Крэмль рыхтуе і на новазахопленых тэрыторыях Украіны. Галасаванне, нібыта, павінна прайсці ў Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях.
Агулам пад кантролем Расіі або так званых "сепаратыстаў" на сёння, як падлічыла Бі-Бі-Сі, знаходзіцца прыкладна пятая частка Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.