У верасні ў Беларусі падаражэюць цыгарэты
Праўда, не ўсе. З 1 верасня на 1,3-9,4% вырастуць максімальныя рознічныя цэны на асобныя віды цыгарэт.
Найбольш падаражэюць цыгарэты Magna Red і Magna Blue — з 7950 да 8700 рублёў. Падаражанне закране таксама такія маркі, як Alliance, Viceroy, Capri, Pall Mall, More.
З ліку ўвозімых на тэрыторыю Беларусі цыгарэт падаражэюць тытунёвыя вырабы маркі Davidoff — на 500 рублёў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — Fotolia