У Віцебскім раёне каза самастойна вандравала на цягніку
Супрацоўнікі транспартнай міліцыі на віцебскім чыгуначным вакзале затрымалі казу, якая самастойна прыбыла ў горад на дызелі “Орша—Віцебск”, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Першымі рагатую безбілетніцу ў тамбуры вагону знайшлі пасажыры. Яны паведамілі пра вандроўніцу машыністу цягніка, а той у сваю чаргу выклікаў міліцыю. На пероне жывёліну сустракаў цэлы нарад міліцыянтаў. Выявілася, што каза належыць пенсіянерцы з вёскі Ляхі Віцебскага раёна. Гаспадыня прывязала яе непадалёк ад чыгункі і пакінула пасвіцца, а каза сарвалася і нейкім чынам заскочыла ў вагон дызель-цягніка.
Бабулька не здолела самастойна прыехаць у Віцебск і забраць сваю рухомую маёмасць. У вёску за 60 кіламетраў ад абласнога цэнтра выправіўся ўчастковы міліцыянт і сам даставіў казу законнай гаспадыні. Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных справаў на транспарце, каза паводзілася мірна і нікога не бадала.