У Віцебскім заапарку анаконда пакусала ветэрынарнага лекара

Двухметровую анаконду — самую вялікую у свеце змяю — перадалі ў дар з хатняга тэрарыума ў Віцебскі заапарк. Ужо ў першы дзень яна пакусала ветэрынарнага лекара. На шчасце, змяя не ядавітая.  Першы тэлеканал адзначае, што іншыя навасёлы заапарку вызначаюцца больш рахманым характарам. Сярод іх — чорны бусел, якога знайшлі ў Талачынскім раёне. Птушка, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі, проста выйшла на дарогу да людзей па дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі