У Віцебскім заапарку прадаюць экзатычных курэй
Куры пароды брама, якіх прадае ўсім ахвочым віцебскі заапарк, вылучаюцца экзатычнай прыгажосцю і міралюбным характарам. Певень-брама з магутнымі кудлатымі велічэзнымі лапамі можа дарасці да дзесяці кілаграмаў! Апроч брама, у заапарку можна зрабіць замову на "шаўковую" курыцу, якой далі такую мянушку за мяккасць пярынак.
"Дэкаратыўныя куры карыстаюцца вялікай папулярнасцю, замовы да нас ідуць з усёй Беларусі! У апошні час людзі сталі шанаваць не толькі практычнасць, але і эстэтыку. А такія куры ўпрыгожаць любы падворак", — распавёў "Камсамолцы" дырэктар заапарка Аляксей Андрэйкаў.