У Віцебску адчынілі дом часовага пражывання для бяздомных
2 лістапада ў Віцебску ўрачыста адчынілі дом часовага пражывання для асоб, якія не маюць пэўнага месца жыхарства. Чырвоную стужачку перарэзалі разам прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканкамаў ды галоўны міліцыянт вобласці. Гаворкі пра тое, што “начлежка” Віцебску неабходная, як паветра, ішлі на розных узроўнях больш як 10 гадоў. Нарэшце пад дом часовага пражывання аддалі памяшканне былога дзіцячага садку на ўскраіне горада. Там пасяліліся ўжо шэсць чалавек.
Знаходзіцца ў доме "насельнікі" маюць права с шасці вечара да дзевяці раніцы. За гэты час яны могуць памыцца, памыць вопратку ці апрацаваць яе парай на спецыяльным абсталяванні, прыгатаваць тое-сёе з ежы і, вядома, паспаць у чыстых ложках. Дарэчы, менавіта чыстыя ложкі адзначаюць “пастаяльцы” дома як тое, што іх найбольш уразіла.
Начаваць у гэтай ўстанове бамжы могуць цягам двух месяцаў запар. У выключных выпадках гэты тэрмін можа быць падоўжаны да паўгода, ці нават да года. Усе выгоды для іх будуць бясплатнымі. Дарэчы, на сёння ў абласным цэнтры зарэгістравана 86 грамадзян, якім няма дзе жыць. 24 з іх не маюць нават дакументаў.