У Віцебску адстрэльваюць дзяўчат з пнеўматыкі

Два напады на маладых дзяўчат зарэгістраваныя ў Віцебску на працягу трох дзён. У ноч на 2 верасня "Хуткая дапамога" прывезла ў лякарню 23-гадовую дзяўчыну з параненай нагой.
З раны хірургі дасталі металічную кулю, якой страляюць з пнеўматычнай зброі. 4 верасня з "пнеўмашкі" нехта стрэліў у другую дзяўчыну, 20-гадовую студэнтку медыцынскага універсітэта. Ёй стралялі ў спіну, але скураная куртка ўратавала дзяўчыну.

Міліцыянты пакуль не робяць высноваў, што на дзяўчат палюе адзін і той жа чалавек — выпадкі зарэгістраваныя ў розных раёнах горада.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі