У Віцебску адзначылі 10-годдзе дзейнасці арганізацыі “Карытас”

2 кастрычніка ў віцебскім касцёле святой Барбары адбыліся ўрачыстасці з нагоды дзесятай гадавіны працы мясцовай рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае Таварыства Карытас». Гэта дабрачынная арганізацыя пачала сваю дзейнасць на Віцебшчыне пасля ўтварэння ў 1999 годзе Віцебскай дыяцэзіі. Рух “Карытас” узнік у Нямеччыне ў 1867 годзе як аб’яднанне каталікоў для ўзаемадапамогі і ўзаемнай духоўнай падтрымкі. З таго часу «Карытас» працуе пад кіраўніцтвам Касцёла як аўтаномная арганізацыя, 162 аддзяленні дзейнічаюць больш чым у 200 краінах. Першым праектам “Карытас” у Віцебскай дыяцэзіі стаў прыём гуманітарнага грузу, які ішоў на дапамогу дзецям з незабяспечаных сямей, людзям састарэлага ўзросту, шматдзетным сем’ям. На той час гэта была адна з найактуальнейшых праблем беларускага грамадства.

Пачаліся ўрачыстасці са святой імшы. На святкаванне прыехалі прадстаўнікі замежных аддзяленняў «Карытас» з Аўстрыі, Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі, сябры дабрачынных рухаў «Бэтэль» і «Рэнавабіс», а таксама дыпламаты і прадстаўнікі мясцовых уладаў. Урачыстасці завяршыліся дабрачынным канцэртам Віцебскай абласной філармоніі, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі