У Віцебску асудзілі выкрадальнікаў кароваў
У Віцебску асуджаныя ўдзельнікі злачыннай групы, якая займалася
крадзяжом кароваў. У яе склад уваходзілі брыгадзір адной з фермаў
Гарадоцкага раёну, тры пастухі і начны вартаўнік. Свойскую жывёлу яны прадавалі расійскім перакупшчыкам, а каб схаваць факты крадзяжоў, брыгадзір падрабляла дакументы, якія адлюстроўвалі вагу жывёлаў. Такім чынам група прадала 31 карову.
Шкода, нанесеная злачыннай дзейнасцю, ацэньваецца ў дваццаць мільёнаў рублёў. А саму гэтую дзейнасць суд ацаніў у розныя тэрміны зняволення. Найвялікшы — пяць гадоў — атрымала ў якасці пакарання былая брыгадзір.