У Віцебску чакаюць суда ўдзельнікі ўшанавання памяці ахвяраў рэпрэсій
Затрыманнямі скончылася спроба ўшанавання памяці ахвяраў рэпрэсій каля вёскі Паляі пад Віцебскам. У гэтым месцы у 1930-1950 гады НКУС праводзіў масавыя расстрэлы. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Сёння група віцебскіх актывістаў з ініцыятывы Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ выехала ў Паляі, каб усталяваць на месцы расстрэлаў мемарыяльны крыж. За імпрэзай пільна сачылі міліцыянты, а пасля яе заканчэння ўсіх удзельнікаў прымусілі паехаць у Віцебскі РАУС.
Было затрымана 25 чалавек, у тым ліку трое журналістаў недзяржаўных СМІ. У пастарунку на ўсіх склалі пратаколы з нагоды ўдзелу ў "несанкцыянаваным мітынгу", як кваліфікавалі імпрэзу міліцыянты”.
Як стала вядома Еўрарадыё, пяцёра актывістаў: Ян Таўпыга, Барыс Хамайда, Зміцер Якаўлеў, Сяргей Белязека і Сяргей Каваленка, — якія падчас імпрэзы трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, з пастарунку былі адвезены ў суд. Астатніх актывістаў адпусцілі.