У Віцебску хлопец скраў куртку з манекена ў краме
Каб здабыць прыгожую белую куртку, 20-гадовы віцебскі хлопец здзейсніў напад на… манекен, выстаўлены ў вітрыне магазіна адзення. Каля чатырох гадзін раніцы ён разбіў вітрыну ды нахабна распрануў манекен. Куртку апрануў наверх на сваю ды хуценька пайшоў прэч. Але ў краме спрацавала сігналізацыя, і вельмі дарэчы апынуўся на суседняй вуліцы міліцэйскі патруль. Міліцыянты затрымалі злодзея. Куртка аказалася айчыннай вытворчасці, коштам у трыста тысяч рублёў.