У Віцебску маладафронтаўца вывелі з тралейбуса пад пагрозай аўтаматаў
10 чэрвеня ў Віцебску затрымалі намесніка старшыні міжнароднай арганізацыі “Малады Фронт” Міколу Дземідзенку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Станіслаў Стэсік: Стэсік: “Ён ехаў у тралейбусе. І на прыпынку ў сярэднія дзверы зайшлі некалькі міліцыянтаў з аўтаматамі. Пад пагрозай аўтаматаў яго вывелі на вуліцу. На вуліцы ў яго праверылі дакументы і завезлі ў Першамайскі РАУС Віцебску”.
На падставе чаго затрымалі актывіста МФ, яму не паведамілі. Мікола Дземідзенка дагэтуль знаходзіцца ў першамайскім РAУС.
На падставе чаго затрымалі актывіста МФ, яму не паведамілі. Мікола Дземідзенка дагэтуль знаходзіцца ў першамайскім РAУС.