У Віцебску на месцы будаўніцтва паліклінічнага цэнтра заклалі капсулу

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец заклаў 1 кастрычніка сімвалічную капсулу на месцы будучага паліклінічнага цэнтра. Медустанова будзе збудавана ў новым мікрараёне Віцебска Білёва-2, паведамляе БелаПАН. Кіраўнік вобласці паведаміў, што у новым цэнтры будзе паліклініка для дарослых, разлічаная на 1.000 чалавек, жаночая кансультацыя і стаматалагічная паліклініка, якая складаецца з двух карпусоў — для дзяцей і дарослых.

Косінец паставіў задачу "здаць пад ключ" гэты аб'ект роўна праз два гады — да 1 кастрычніка 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі