У Віцебску на месцы школы адкрылі лячэбна-працоўны прафілакторый

У памяшканні, дзе раней месцілася віцебская сярэдняя школа № 13, сёння адчыніўся лячэбна-працоўны прафілакторый.  Сёння ж тут з’явіліся і першыя пацыенты – дваццаць  грамадзян, якім патрэбна прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Адначасова ж прафілакторый можа прыняць паўтысячы алкаголікаў.

Па словах намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама, ЛПП – надзвычай запатрабаваная ўстанова. У мінулым годзе на Віцебшчыне на прымусовае лячэнне былі накіраваныя 833 чалавекі. Асуджаныя алкаголікі, акрамя праходжання курса лячэння,  будуць працаваць на прадпрыемстве “Кераміка”, а таксама на добраўпарадкаванні горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі