У Віцебску пачаўся продаж квіткоў на "Славянскі базар" (фота)

4 чэрвеня ў Віцебску пачалася продаж квіткоў на XIX Міжнародны фэст мастацтваў "Славянскі базар". Чаргу каля касаў, якія адкрыліся ў 9 гадзін, людзі пачалі займаць з самай раніцы, паведамляюць "Народныя навіны Віцебску". Бліз кожнай кропкі продажу квіткоў утварыўся "хвост" у некалькі дзясяткаў людзей.



У продаж паступілі квіткі толькі на канцэрты ў Летнім амфітэатры. Квіткі на астатнія фэставыя праекты: "Тэатральныя сустрэчы-2010", кінафэст, мерапрыемствы ў канцэртнай зале "Віцебск" і абласной філармоніі, - трапяць у продаж на наступным тыдні.

Дарэчы, у праграме сёлетняга "Славянскага базара" белай плямай застаецца Дзень Украіны — пакуль невядома, якія артысты прымуць у ім удзел.



Фота: "Народныя навіны Віцебску"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі