У Віцебску ў падземным пераходзе завялася рыба
Падземны пераход на перакрыжаванні праспекта Будаўнікоў і вуліцы Петруся Броўкі ў Віцебску пачалі будаваць яшчэ на пачатку 80-х.
Прарылі тунелі, а на тое, каб завяршыць аб'ект, не хапіла грошай, і больш як 20 гадоў пераход стаіць недабудаваным. За гэты час ён ператварыўся у своеасаблівы запаведнік — запоўніўся вадой, зарос асакой.
А сёлета у даўгабудзе завяліся карасі. Часам на незвычайнай "сажалцы" і хлопцаў з вудамі можна пабачыць. Тым часам гарадскія ўлады не спяшаюцца дабудоўваць пераход. Правялі экспертызу, падчас якой высветлілася, што небяспекі для дарожнага руху ён не мае. Але ж і карысці — ніякай…
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск