У Віцебску віч-інфіцыраваныя згулялі у футбол з медыкамі

Сёння у Віцебску адбылася незвычайная футбольная гульня. Каманда медыкаў сустрэлася з камандай людзей, якія жывуць са СНІДам. Такая гульня праводзілася ўпершыню і, на думку адміністратара групы узаемадапамогі віцебскай суполкі тых, хто жыве з ВІЧ Алёны Макарэвіч, павінна дапамагчы прыцягнуць увагу да праблем інфіцыраваных.

Макарэвіч:
"Гэты матч ўнясе сваю лепту у прафілактыку віч-СНІДу і дапаможа пасябраваць “станоўчым” і “адмоўным” людзям і зразумець, што ўсе мы аднолькавыя незалежна ад таго, хто мае які вынік імунаферментнага аналізу, мы ўсе жывем нармальна і добра ставімся адно да аднаго".

У камандзе медыкаў былі не толькі тыя, хто непасрэдна працуе з інфіцыраванымі, але і ўсе жадаючыя – тэрапеўты, хірургі... Адзін урач нават прывёў сваю дачку-падлетка, якая пажадала ўзяць удзел у гульні. Каманда інфіцыраваных таксама была разнастайнай.

Каб не адкрываць таямніцу дыягназа, ў яе увайшлі не толькі тыя, хто з’яўляецца носьбітам вірусу імунадэфіцыту, але і іх сябры, знаёмыя, родныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі