У Віцебску выратавалі казу, замкнёную ў кватэры
Супрацоўнікі ЖЭУ суткі кармілі яе кулічамі і морквай.
Як піша "Комсомольская правда", адна з жыхарак віцебскага дома завяла казу. Рэагуючы на скаргі суседзяў, камунальныя службы загадалі жанчыне пазбавіцца жывёлы ў кватэры. Але гаспадыня трапіла ў лякарню, і каза засталася замкнёнай у гарадской кватэры.
Каб вызваліць жывёлу, камунальнікі ўзялі ў гаспадыні ключы ад кватэры. Пасялілі казу непасрэдна ў ЖЭУ — у асобным кутку. Трымаць казу пры ЖЭУ апынулася весела, але клопатна, таму яе аддалі ў заапарк. Там яна будзе да глыбокай старасці — кіраўніцтва заапарка запэўнівае, што на харчаванне драпежнікам казу не аддадуць.
Фота — kp.by