У Віцебску з 6 па 10 сакавіка адбудуцца “вершаваныя” пікеты
“Вершаваныя” пікеты вырашыў правесці ў Віцебску актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Ўладзімір Рамановіч. Такім чынам ён спадзяецца прыцягнуць увагу віцебчукоў да збору подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам у дэпутаты. Цяпер Рамановіч збірае вершы, прысвечаныя жанчынам. Даслаць свой верш яму можа кожны ахвотны. Лепшыя з іх Уладзімір Рамановіч мяркуе выставіць падчас пікетаў па збору подпісаў з 6 па 10 сакавіка.
Адзначым, што Ўладзімір Рамановіч збіраецца балатавацца ў Віцебскі гарсавет.
Адзначым, што Ўладзімір Рамановіч збіраецца балатавацца ў Віцебскі гарсавет.