У Віцебску з аўтавакзала эвакуявалі 400 чалавек
Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны 11 сакавіка.
У будынку вакзала знайшлі кардонную скрынку "невядомага паходжання". Было прынятае рашэнне, каб яе праверылі спецыялісты. На месца здарэння прыехалі міліцыянты, сапёры, выратавальнікі і следчыя. Скрынка была пустая.
Ужо праз гадзіну праца аўтавакзала была адноўленая, інфармуе БелаПАН.
Фота — bymedia.net