У Віцебску загінуў рабочы, другі ў лякарні

Апоўдні 17 сакавіка ў Віцебску здарылася трагедыя. 62-гадовы будаўнік загінуў, засыпаны зямлёй у траншэі.  Брыгада пракладала камунікацыі да новабудоўлі. Двое рабочых залезлі ў яму глыбінёй 4 метры, і іх засыпала зямлёй. Аднаго выцягнулі жывым і даставілі ў лякарню, другі сканаў.  Папярэдняя прычына трагедыі — парушэнне тэхнікі бяспекі.

У пракуратуры Першамайскага раёна расказалі, што гэта не першы такі выпадак. Так, у кастрычніку мінулага года на рэканструкцыі былога кінатэатра загінуў мужчына. Небарака не меў працоўнага кантракту з будаўнічым кааператывам, што праводзіў там работу. За яго смерць ніхто пакуль не быў прыцягнуты да адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі