У Віцебску знялі з выбараў кандыдатку Вольгу Карач

Кандыдатку ў дэпутаты Віцебскага абласнога і гарадскога саветаў Вольгу Карач знялі з выбараў у першы дзень датэрміновага галасавання.  Як паведаміла Еўрарадыё сама Вольга, афіцыйная прычына — нібыта, арганізацыя перашкодаў у правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі саперніка ды раздача паветраных балёнікаў (яна, дарэчы, адбылася нават не на тэрыторыі акругі).

Сама ж Карач звязвае зняццё з выбараў са сваёй папулярнасцю сярод выбаршчыкаў і з выступам, які ўчора мусіў транслявацца па радыё:

Карач: "Я гэта ўсё звязваю з тым, што ў мяне быў выступ па радыё. Я якраз гаварыла пра Кіргізію і тое, што ўладам трэба ўлічваць досвед кіргізскіх падзеяў. Таму што гэта не змова і не дзеянні апазіцыі, гэта ўжо рэакцыя вельмі цярплівага народа, даведзенага да крайнасці дзейнасцямі ўладаў і невырашанасцю камунальных праблем. Гэтая прамова мусіла пайсці ў прамы эфір у 18.30 учора, і я думаю, што хтосьці яе праслухаў і прыйшоў у жах".

Акрамя таго, па словах Карач, учора на датэрміновае галасаванне "арганізавана прыйшлі" студэнты. Некаторыя з іх не хавалі, што падтрымалі менавіта яе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі