У Вільні і Мінску прэзентуюць кнігу ў гонар святара Аляксандра Надсана
Кнігу ў гонар беларускага грэка-каталіцкага святара Аляксандра Надсана, які жыве ў Вялікабрытаніі, прэзентуюць у Вільні, Мінску і Лондане. Зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі, прысвечаны Надсану, выйшаў з друку ў мінскім выдавецтве "Тэхналогія". Як паведамляе "Наша ніва", прэзентацыя ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбудзецца 20 кастрычніка, а на наступны дзень яна пройдзе ў Мінску ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа. На іх будзе прысутнічаць а. Аляксандр. Лонданская прэзентацыя прызначная на снежань.