У Вільні пабіліся дальнабойшчыкі, паліцыя затрымала напаўголага беларуса
У ноч на панядзелак віленскім паліцыянтам прыйшлося суцішваць шасцярых дальнабойшчыкаў.
Аднаго з іх у суд даставілі напаўголым — толькі ў спартыўных шортах. 35-гадовы грамадзянін Беларусі Дзмітрый Андрайчук у судзе заявіў, што ў такім выглядзе яго прывезлі ў камісарыят, паведамляе ru.delfi.lt.
Беларус некалькі гадоў працуе кіроўцам у кампаніі Girteka. Цела мужчыны было ў сіняках і ранах — ён пацярпеў падчас бойкі з іншымі кіроўцамі вялікагрузных машын.
Андрайчук быў абураны тым, што яго затрымалі. Ён супраціўляўся паліцыі, да яго давялося ўжыць электрашокер. У крыві кіроўцы было 1,12 праміле алкаголю.
У судзе ён заявіў, што супраціўляўся толькі таму, што не хацеў, каб яго зачынялі ў КПЗ. Ён не захацеў растлумачыць, з якой прычыны паміж кіроўцамі ўзнікла бойка.
Суд прызначыў дальнабойшчыку штраф.
Фота — ru.delfi.lt