У Воршы ў царкве Святога Леаніда прайшла малітва за палітвязняў

У Воршы ў царкве Святога Леаніда прайшла малітва за вызваленне палітвязняў. Яе арганізавалі мясцовыя прыхільнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, паведамляе Радыё Свабода.

Яны ж распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзесяткаў улётак "Свабоду Паўлу Севярынцу!" з патрэтам зняволенага ў СІЗА КДБ палітыка і ўлёткі з партрэтам Змітра Дашкевіча, якога затрымалі 17-га снежня, за два дні да прэзідэнцкіх выбараў, паводле абвінавачання ў злосным хуліганстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі