У Вялікабрытаніі новы штам каранавіруса: што пра яго вядома

Локдаўн у Лондане / Reuters
Локдаўн у Лондане / Reuters

У Вялікабрытаніі выявілі новую мутацыю каранавіруса. Праз яе ўводзяць жорсткі локдаўн у Лондане і на паўднёвым усходзе Англіі. Урад адмяняе калядныя паслабленні ў Англіі, Шатландыі і Уэльсе. Еўрапейскія краіны ўводзяць забарону на авіязносіны з Вялікабрытаніяй.

Пра новую мутацыю COVID-19 многае яшчэ незразумела, паколькі новы штам VUI-202012/01 пакуль вывучаны мала. Што пра яго вядома дакладна?

Вірус распаўсюджваецца хутчэй

Навукоўцы звярнулі ўвагу на новы штам па трох прычынах:

— Ён хутка выцясняе іншыя штамы гэтага ж каранавіруса;

— Мутацыя адбываецца ў тых частках віруса, якія адказваюць за яго распаўсюд;

— У лабараторных умовах у новай мутацыі віруса падвышаная здольнасць пранікаць у клеткі.

Дзе яшчэ выяўленая новая мутацыя каранавіруса?

За межамі Вялікабрытаніі новы штам віруса знойдзены: у Даніі, Нідэрландах, Італіі і ў Аўстраліі.

Ці здараліся падобныя мутацыі раней?

Канешне. Каранавірус, які быў першым знойдзены ў кітайскім горадзе Ухань, — зусім не той, які цяпер фіксуецца па ўсім свеце. Асноўныя штамы віруса, якія распаўсюджваюцца зараз, з'явіліся ў Еўропе.

Ці стаў COVID-19 з-за новых мутацый больш смяротным?

У СААЗ пакуль няма сведчанняў, што новы штам больш смяротны.

Ці будуць эфектыўныя ўжо распрацаваныя вакцыны супраць новага штаму?

Верагодней за ўсё, так. Усе тры вядучыя сусветныя вакцыны выклікаюць імунны адказ арганізма на існуючы спайк-бялок каранавіруса. Яны настройваюць імунную сістэму на тое, каб яна атакавала розныя складнікі віруса, а гэта значыць, што, нават нягледзячы на тое, што вірус муціраваў, вакцыны па-ранейшаму будуць эфектыўныя.

Аднак калі вірус зробіць яшчэ шэраг мутацый, тады ёсць прычыны для хвалявання. Мутацыі віруса патэнцыйна настроеныя на тое, каб абысці абарону, якая даецца вакцынай.

Калі вірус працягне мутаваць, то можа надысці момант, калі вакцына акажацца бяздзейнай. Тады яе давядзецца рэгулярна відазмяняць, як гэта робяць з вакцынай ад грыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі