У Вялікабрытаніі папярэдзілі замах на Бенедыкта XVI

Лонданская паліцыя арыштавала пяць чалавек, якіх падазраюць у змове з мэтай нападу на Папу Рымскага Бенедыкта XVI. Як заявілі прадстаўнікі паліцыі, падчас расследавання інфармацыя пра змову пацвердзілася. Затрыманыя не з'яўляюцца брытанскімі грамадзянамі, адзначае ВВС.

Кіраўнікі Каталіцкай Царквы не ўпершыню становяцца аб'ектам замаху. Самае гучны напад адбыўся ў 1981 годзе на рымскай плошчы святога Пятра. Тады чалец турэцкай ультраправай групоўкі стрэліў у Яна Паўла II і параніў яго. Праз некалькі гадоў пантыфік наведаў злачынцу і сказаў, што даруе яму гэты замах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі