У Вярхоўным судзе аднавіліся слуханні па прыпыненні дзейнасці ПКБ
У Вярхоўным судзе Беларусі сёння аднавіліся слуханні па пазове Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці на шэсць месяцаў Партыі камуністаў Беларускай. Як адзначаецца ў іскавай заяве міністэрства, ПКБ парушае нормы дзеючага заканадаўства і ўласны статут.
За гэта партыі было вынесена некалькі пісьмовых папярэджанняў. У пазове таксама адзначаецца, што ў парушэнне дзеючага заканадаўства ПКБ правяла за мяжой устаноўчы з'езд палітычнага аб'яднання.
У сваю чаргу ў заўвагах ПКБ на пазоў Мінюста гаворыцца, што партыя выправіла наяўныя недахопы і выканала патрабаванні міністэрства.
БЕЛТА