У выбаркамы падалі заявы аб рэгістрацыі больш за 3500 ініцыятыўных груп
У Беларусі больш за 3,5 тыс. ініцыятыўных груп падалі заявы аб рэгістрацыі ў выбаркамы. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Па словах Ярмошынай, якія перадае БЕЛТА, такая колькасць ініцыятыўных груп зарэгістраваная ад пачатку рэгістрацыі, з 14 лютага. Прыём заяваў працягнецца да 18 лютага ўключна.
Старшыня Цэнтравыбаркаму адзначыла, што ў цяперашнюю выбарчую кампанію ў мясцовыя саветы палітычныя партыі выяўляюць значную актыўнасць. Так, з 15 палітычных партый, зарэгістраваных у Беларусі, 13 партый вылучалі кандыдатуры ў склад выбарчых камісій.