У выселенай брэсцкай сям'і пачаўся ціск на дачку-школьніцу?

Працягваецца справа сям'і Абрамавых, якую паводле позвы брэсцкіх уладаў высяляюць з кватэры. 19 снежня завуч школы, дзе вучыцца наймалодшая з сям'і, 6-гадовая Маша, даручыла класнай кіраўніцы абследаваць сацыяльныя ўмовы яе жыцця. Пра гэта карэспандэнту паведаміла Інга Абрамава, маці Машы: Маўляў, трэба высветліць камісіяй сацыяльныя ўмовы Машы, ці мае права хадзіць у школу. Класная кіраўніца тэлефанавала, да яе зрання звярнулася намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Папко: што гэта ў вас там робіцца, чаму вы нічога не ведаеце, трэба абследаваць.

Тэлефанаванне, паводле словаў Інгі Абрамавай, прагучала пасля публікацыі ў "Брестском куръере" ад 18 снежня  артыкула, дзе гаворыцца пра тое, што чатырох Абрамавых высяляюць з брэсцкай кватэры на вуліцу з палітычных матываў.

Сёстры Жанна і Інга Абрамавы — актывісткі "Руху за свабоду" і Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На судзе інтарэсы Машы Абрамавай прадстаўляла служба аховы дзяцінства аддзела адукацыі Маскоўскага раёна горада Брэста, але марна.

Жанна Абрамава сцвярджае, што ўжо паўгода як ім грукаюць у вокны, у дзверы, моўчкі тэлефануюць невядомыя. Аднойчы выбілі дзверы. Суседзі казалі, што выбівалі двое — адзін цывільны, другі ў міліцэйскай форме.


Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі