У XIII міжнароднай выставе "СМІ у Беларусі" прыме ўдзел 11 краінаў
Прадстаўнікі Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Ізраіля, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі ды Швейцарыі прымуць удзел у XIII міжнароднай выставе "СМІ у Беларусі". Як інфармуе "Інтэрфакс", яна пройдзе з 5 па 8 траўня ў Мінску ў нацыянальным выстаўным цэнтры "Белэкспа". Сярод удзельнікаў выставы будуць друкаваныя і электронныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы і інтэрнэт-правайдэры, распаўсюднікі друкаванай прадукцыі і рэкламныя арганізацыі.
У рамках выставы адбудуцца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў V нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ у 23 намінацыях "Залатая Літара" і IV беларускі інфармацыйны форум "СМІ у перыяд глабальнага эканамічнага крызісу. Фармаванне сацыяльных установак насельніцтва".