У Ягора Хрусталёва ў Маскве скралі машыну

Пераезд вядомага беларускага тэлевядучага на працу ў Маскву скончыўся бядой — бандзюкі скралі ўлюбёную “Таёту” Хрусталёва прама ў двары яго жылога дома. 
Пра тое, што ў Ягора Хрусталёва ў Маскве скралі машыну, Еўрарадыё расказаў ахоўнік мінскай аўтастаянкі па праспекце Пераможцаў, дзе сёння стаіць легкавік жонкі Хрусталёва. 

Ахоўнік: “Нядаўна на стаянцы пабачыў Хрусталёва, ён і расказаў, што ў Маскве ўгналі яго машыну — “Таёту”. Давялося нават хабар міліцыянтам даваць, каб хутчэй распачалі справу аб крадзяжу. Хрусталёў прыязджаў у Мінск, відаць, хацеў жончыну машыну забраць, вунь стаіць яе жоўты легкавічок. Але не забраў. Размова з Хрусталёвым была кароткай. Пару словаў сказаў і пайшоў далей, спяшаўся”.

ЕРБ: “А што, жонка ў Мінску засталася?”

Ахоўнік: “Так, чамусьці жыве тут, у гэтым доме”.  

Еўрарадыё датэлефанавалася ў Маскву да самога Ягора Хрусталёва. Нагадаем, што былы тэлевядучы беларускага ток-шоў “Выбар” працуе сёння ў Маскве прадзюсерам спецыяльных праектаў на тэлеканале СТС. Ягор Хрусталёў пацвердзіў, што яго “Таёту” сапраўды ўгналі. 

“Навошта пра гэта пісаць? — адказаў на тэлефанаванне Хрусталёў. — Так, машыну ўгналі прама з двара майго жылога дома”.

ЕРБ: “Якая была машына?”

Ягор Хрусталёў: “Таёта Авенсіс”, добра, што аўтамабіль быў застрахаваны па аўтакаска”


Вось такую машыну бандыты скралі ў Ягора Хрусталёва

Як паведаміў карэспандэнту Еўрарадыё супрацоўнік “Белдзяржстраха”, які займаецца страхоўкамі аўтакаска, усе грошы ў выпадку такога ўгону ўладальніку аўто павінны кампенсаваць. 

Супрацоўнік "Белдзяржстраха": “Нават калі вы ездзіце за мяжу, мы робім так званую “дамову пашырэння” — і грошы за скрадзены аўтамабіль будуць кампенсаваныя”.

Як паведаміў Еўрарадыё сам Ягор Хрусталёў, грошы за “Таёту Авенсіс” яму ўжо вярнулі.

Фота gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі