У Японіі стартаваў супертурнір па сумо за імператарскі кубак
У Японіі ў сталіцы прэфектуры Аіці Нагойя 12 ліпеня ўзяў старт чацьверты традыцыйны супертурнір года па барацьбе сумо Нагоя-басё. У першы дзень 15-цідзённага марафону за Імператарскі кубак свае першыя паремогі атрымалі ёкадзуна Хакухо і Асасёру, а таксама кандыдат у вялікія чэмпіёны азэкі Харумафудзі, азэкі Катаосю, Катаміцукі і Ціётакай. Нагадаю, што цягам турніру сэкіторы (барацьбіты элітных дывізіёнаў макууці і дзюрё) павінныя правесці па 15 паядынкаў. Праз два тыдні ў нядзелю 26-га ліпеня Еўрарадыё ў спецыяльным спартовым выпуску цалкам азнаёміць вас з канчатковымі вынікамі Нагоя басё.