У Заслаўі падчас пажару эвакуявалі 15 чалавек, выратавалі 6 (фота)

Пажар у аднапакаёвай кватэры пяціпавярховага дома адбыўся ў Заслаўі ўдзень 14 лістапада. Яна месціцца на першым паверсе. Падчас пажару 63-гадовай гаспадыні не было дома.

Выратавальнікі эвакуявалі з будынка пры дапамозе масак 15 чалавек, яшчэ 6 чалавек выратавалі па лесвіцах з розных паверхаў. Пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай пажару было парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі