У затрыманым іранцамі беларускім самалёце Іл-76 была ваенная дэлегацыя
Пацвердзілася інфармацыя пра затрыманне ў Іране беларускага самалёта, пра што сёння паведамляла Еўрарадыё. Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 Міністэрства абароны Беларусі ў ноч на 22 кастрычніка на запатрабаванне іранскіх уладаў здзейсніў пасадку ў аэрапорце гораду Бушэр. У Міністэрстве замежных спраў нашай краіны паведамілі, што на борце самалёта знаходзілася беларуская ваенная дэлегацыя, якая кіравалася ў Катар для ўдзелу ў падвядзенні вынікаў міжнародных вучэнняў Ferocious Falcon. Маршрут следавання быў загадзя ўзгоднены з іранскім бокам у адпаведнасці з міжнароднай практыкай.
Для ўрэгулявання сітуацыі ў МЗС Беларусі ў сераду быў запрошаны пасол Ірану ў Беларусі. Іранскі бок спасылаецца на "адміністрацыйныя хібы" і абяцае правесці "разбор палётаў", інфармуе БЕЛТА.
Для ўрэгулявання сітуацыі ў МЗС Беларусі ў сераду быў запрошаны пасол Ірану ў Беларусі. Іранскі бок спасылаецца на "адміністрацыйныя хібы" і абяцае правесці "разбор палётаў", інфармуе БЕЛТА.