У зборную Беларусі па футболе могуць вярнуць Аляксандра Кульчага
У зборнай Беларусі па футболе зноў можа з’явіцца 33-гадовы паўабаронца Аляксандр Кульчы, які выступае за расійскую каманду “Томь”. Раней галоўны трэнер Бернд Штанге адмовіўся ад яго паслугаў, калі
футбаліст у жніўні не прыехаў у Мінск на таварыскую гульню са зборнай
Ізраіля.
Аднак пасля серыі паражэнняў нямецкі спецыяліст пачаў ліхаманкава збіраць дасведчаных футбалістаў, а не толькі “неабстраляную” моладзь. Штанге заявіў, што мае намер сустрэцца з Кульчым у Маскве.
Таксама галоўны трэнер запланаваў візіт у Італію на перамовы з нападаючым Віталём Кутузавым. “Камандзе пойдзе на карысць вяртанне двух дасведчаных майстроў”, заявіў Штанге, паведамляе “Прессбол”.