У Земфіры зноў «Дэжавю»

У сярэдзіне сакавіка Земфіра рушыць у новы тур па краінах СНД, каб прадставіць слухачам абноўленую канцэртную праграму «Дэжавю». У межах гэтых гастроляў спявачка па традыцыі праігнаравала Маскву, але яна наведае некалькі вялікіх гарадоў Расіі, такія як Краснадар, Растоў-на-Дану, Навасібірск і Екацярынбург, і некалькі краінаў бліжэйшага замежжа — Латвію, Літву, Эстонію і Украіну, а таксама адыграе некалькі канцэртаў у Нямеччыне і Францыі.

У планах спявачкі падчас канцэртаў — прадставіць некалькі новых песень, якія будуць выдадзеныя ў канцы гэтага году ў чарговым альбоме. Для тых, каму цікава, раскажу расклад асноўных канцэртаў Земфіры:

30 сакавіка ў Рызе ў клубе «Арэна». 31-га ў Кіеве, клуб «FreeДом». 13 красавіка — Санкт-Пецярбург, ДК Ленсавета. 25-га — Вільня, Utenos Arena. 28 красавіка — Талін, «Рок-кафе». 25 траўня канцэрт адбудзецца ў Штутгарце ў клубе Alfa. 26 траўня — Франкфурт, Burgerhaus Sindlingen. І 30 траўня — Парыж і Plaza Madeleine.

Не ведаю чаму, але разам з Масквой Земфіра вырашыла праігнараваць і Мінск, хаця я ўжо не здзіўляюся таму, што нас абмінаюць замежныя рок-зоркі.

Фота: www.seti.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі