У з'ездзе беларусаў свету возьмуць удзел каля 340 дэлегатаў з 20 краін
Каля 340 дэлегатаў і больш за 40 гасцей з 20 краін свету возьмуць удзел у V з'ездзе беларусаў свету, які пачне сваю працу 18 ліпеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры. Згоду на ўдзел у мерапрыемстве далі прадстаўнікі пяці беларускіх міністэрстваў — замежных спраў, інфармацыі, культуры, адукацыі, эканомікі. Тэмай з'езда з'яўляецца "Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце: праблемы захавання і развіцця", паведамляе БелаПАН.