У жніўні Byfly стане больш хуткім, але менш надзейным

Ад 1 жніўня “Белтэлеком” удвая павялічыць хуткасць інтэрнэту на безлімітных планах “Дамасед” гандлёвай маркі byfly. Паводле інфармацыі сайта Electroname.com, адпаведны загад ужо падпісаны гендырэктарам кампаніі. Разам з тым вонкавы шлюз плануюць пашырыць толькі ад 1 верасня. На долю 600 тысяч абанентаў byfly прыпадае болей за 2/3 усяго інтэрнэт-трафіка краіны. У такіх умовах, адзначаюць аналітыкі Electroname.com, інтэрнэт ад byfly цягам жніўня будзе працаваць “на шчырым слове”, бо на безлімітных тарыфах вельмі складана зрабіць трафік больш шчыльным.

Няпроста будзе працаваць і прыватным інтэрнэт-аператарам, бо “Белтэлекам” аддае ім канал паводле рэшткавага прынцыпу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі