У жніўні ў Беларусі найбольш падаражэлі яблыкі і гуркі

У жніўні ў Беларусі найбольш падаражэлі яблыкі і гуркі

У жніўні самы высокі рост коштаў адзначаўся на яблыкі, гуркі і паслугі дашкольных устаноў. А найбольшае зніжэнне коштаў — на памідоры і моркву, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Кошты на памідоры знізіліся на 57,43%, моркву — 36,34%, вінаград — 31,56%, салодкі перац — 29,45%, бульбу — 26,79%, рэпчатую цыбулю — 19,67%. 

Выраслі кошты на яблыкі — на 11,28%, свежыя гуркі — 9,75%, часнык — 5,51%, курыныя яйкі — 4,6%, курэй — 4,28%, прасяныя крупы — 4,12%. 

Гародніна патаннела на 26,29%, садавіна — на 4,89%. Тытунёвыя вырабы падаражэлі на 0,47%, алкагольныя напоі — на 0,44%.

Адзенне вырасла ў кошце на 0,76%, абутак патаннеў на 0,95%. 

Паслугі ў сярэднім падаражэлі на 0,29%. Больш за ўсё падаражэлі паслугі дашкольных устаноў (на 9,96%), банкаў (на 4,38%), па ўсталяванні міжпакаёвых дзвярэй (на 3,77%). Затое патаннелі паслугі канцэртных арганізацый (на 2,31%), санітарна-аздараўленчыя паслугі (на 2,17%). Акрамя таго, знізіліся кошты на міжнародныя квіткі на чыгунцы — на 1,82%.

Як паведамлялася, дэфляцыя ў Беларусі ў ліпені склала 0,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі