У Жодзіне ў нядзелю пройдзе чэмпіянат па кіданні абутку

У нядзелю, 28 чэрвеня, у Жодзіне ў мясцовым гарадскім парку культуры пройдзе чэмпіянат па кіданні абутку. Яго прымеркавалі да святкавання Дня моладзі. БЕЛТА адзначае, што ніякага абмежавання ва ўзросце ўдзельнікаў няма.

Кідаць дазваляецца толькі вяснова-асенні і летні абутак. Пры гэтым у ім не павінна быць элементаў, якія могуць нанесці траўмы іншым удзельнікам ці гледачам. Вага абутку не павінна перавышаць 600 гр, а вышыня абцаса жаночых туфляў — 3 см.

Кожны ўдзельнік атрымае на кідок дзве спробы. Пераможцам (мужчыне і жанчыне) уручаць падарункавыя сертыфікаты ў адну з абутковых крамаў горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі