У жыхара Бабруйскага раёна скралі $14 тысяч, якія ён хаваў у вуллі
Здарэнне адбылося ў вёсцы Туркі. Уначы 15- і 17-цігадовыя падлеткі вырашылі забраць віно, якое мясцовы жыхар захоўваў у пчаліным вуллі.
Неспадзявана яны знайшлі там у схованцы 14 тысяч долараў. Аднак скарыстацца "здабычай" не паспелі — гаспадар заўважыў, што яго абрабавалі, і выклікаў міліцыю. Па гарачых слядах хлопцаў затрымалі, скрадзеныя грошы ў іх забралі.
Як адзначае БЕЛТА, пацярпелы патлумачыў, што лічыў пчаліны вулей надзейнай схованкай і не баяўся злодзеяў. Па факце крадзяжу, здзейсненага ў буйным памеры, распачатая крымінальная справа.
Фота — Fotolia