У Жыткавіцкім раёне ліквідуюць лясны пажар
З-за моцнай гарачыні пажаранебяспека ў рэгіёне павысілася.
Каля вёскі Беражцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці працягваецца ліквідацыя ляснога пажару па плошчы 4 га, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.
За мінулыя суткі ў рэгіёне адбыўся адзін лясны пажар на плошчы 0,9 га, адзін тарфяны пажар на плошчы 0,45 га і тры ўзгаранні травы і хмызняку на агульнай плошчы 2,5 га.
Пажары адбываюцца і ў Брэсцкай вобласці: тут зафіксавана тры лясных, тры тарфяных пажары, а таксама дзесяць выпадкаў узгаранняў травы, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, што па прагнозах сіноптыкаў спёка ў Беларусі будзе ўзмацняцца і да панядзелка ў асобных паўднёвых раёнах тэмпература паветра дасягне 34-36 градусаў. Такія ўмовы надвор’я ствараюць павышаную пажаранебяспеку.
Фота з архіву